Піянерскі збор «Жыць па-піянерску — гэта значыць…» прайшоў у атрадзе 7 класа. У ходзе збору піянеры ў гульнявой форме ўзгадалі законы і правілы піянераў. Кожны меў магчымасць выказацца, ці жыве ён паводле гэтых законаў. Такія гульні развіваюць у дзяцей лагічнае мысленне, кемлівасць. Для некаторых гэта магчымасць праявы сваіх здольнасцей, самасцвярджэння.