План работы МА класных кіраўнікоў

Тэма:

  Стварэнне ўмоў для практычнай рэалізацыі творчага патэнцыялу класных кіраўнікоў, прыёмных бацькоў, павышэнне іх прафесійнай кампетэнтнасці пры стварэнні ўласнай выхаваўчай сістэмы

Мэта:

 Павышэнне якасці і эфектыўнасці сістэмы выхавання, удасканаленне форм і метадаў выхавання ў школе праз павышэнне кампетэнтнасці і прафесійнага майстэрства класных кіраўнікоў.

Задачы:

1.Стварыць умовы для бесперапыннага павышэння кампетэнтнасці і прафесійнага майстэрства, развіцця творчага патэнцыялу кожнага класнага кіраўніка, удасканалення форм і метадаў арганізацыі выхаваўчай работы.

2.Садзейнічаць актыўнаму ўкараненню інтэрактыўных форм работы з навучэнцамі і іх бацькамі.

3.Спрыяць павышэнню якасці і эфектыўнасці сістэмы выхаваўчай работы школы праз выкананне адзіных прынцыповых падыходаў да выхавання і сацыялізацыі вучняў.

Пасяджэнне № 1                                                           Жнівень

Тэма:   Арганізацыя     сістэмы      дзейнасці      класнага      кіраўніка     ў 2024/2025   навучальным    годзе

Форма правядзення: інструктыўна-метадычная нарада

Пытанні для абмеркавання:

  1. Вывучэнне інструктыўна-метадычнага пісьма Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Асаблівасці арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2024/2025 навучальным годзе».

Адказны: Сунік А.М., кіраўнік вучэбна-метадычнага аб’яднання.

  1. Планаванне класнымі кіраўнікамі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ў класах на 2024/2025 навучальны год.

Адказны: Сунік А.М., кіраўнік вучэбна-метадычнага аб’яднання.

  1. Абмеркаванне і зацвярджэнне плана работы вучэбна-метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў на 2024/2025 навучальны год.

Адказны: Сунік А.М., кіраўнік вучэбна-метадычнага аб’яднання.

  1. Вывучэнне метадычных рэкамендацый па правядзенні індывідуальнай прафілактычнай работы з непаўналетнімі.

Адказны: Чыбісава М.В., педагог сацыяльны.

Практычная частка:

  1. Агляд сучаснай літаратуры па праблемах выхавання.

Адказны: Каляда А. Г., бібліятэкар.

  1. Выстава метадычнай літаратуры па тэме ,,Планаванне выхаваўчай работы ў класе”.

Адказны: Каляда А. Г., бібліятэкар.

Пасяджэнне № 2                                                           Лістапад

Тэма: Удасканаленне форм работы класнага кіраўніка па фарміраванні навыкаў бяспечных паводзін, здаровага ладу жыцця і прафілактыцы шкодных залежнасцей.

Форма правядзення: семінар-практыкум.

Пытанні для абмеркавання:

  1. Арганізацыя спартыўна-масавай і фізкультурна-аздараўленчай работы ў школе як аднаго з важнейшых напрамкаў фарміравання здаровага ладу жыцця. (Ханіла І.В., класны кіраўнік 1 класа)
  2. Прафілактыка шкодных звычак сярод навучэнцаў, барацьба з курэннем і вейпінгам сярод падлеткаў.

(Аблаушка І.М., класны кіраўнік 9 класа)

  1. Арганізацыя работы па фарміраванні адказных адносін у навучэнцаў уласнага здароўя як найважнейшай каштоўнасці, прафілактыка наркаманіі і таксікаманіі сярод падлеткаў. (Вашчук А.В., класны кіраўнік 10 класа)

Практычная частка

Наведванне і аналіз адкрытага мерапрыемства па фарміраванні навыкаў здаровага ладу жыцця і прафілактыцы шкодных залежнасцей. (Менжынская Г.А., класны кіраўнік 5 класа)

  1. Рэфлексія «Абмен меркаваннямі».

Пасяджэнне № 3                                                             Люты

Тэма: Грамадзянска-патрыятычнае, ідэалагічнае і ваенна-патрыятычнае выхаванне навучэнцаў ва ўмовах школьнага жыцця.

Форма правядзення: семінар-абмен вопытам.

Пытанні для абмеркавання:

  1. Асноўныя напрамкі работы класнага кіраўніка па грамадзянскім і патрыятычным выхаванні навучэнцаў (Чыбісава М.В., класны кіраўнік 2 класа) (з вопыту работы)
  2. Асаблівасці грамадзянска-патрыятычнага выхавання ў сістэме работы класнага кіраўніка на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

(Тарасава М.Б., класны кіраўнік 4 класа) (З вопыту работы)

  1. Арганізацыя і правядзенне сацыяльна-значных культурных мерапрыемстваў, накіраваных на захаванне гісторыка-культурнай спадчыны, выхаванне любові да Айчыны, падтрымку творчых ініцыятыў дзяцей і моладзі. (Вашчук А.В., класны кіраўнік 10 класа) (З вопыту работы)

Практычная частка

Наведванне і аналіз пазакласных мерапрыемстваў. (Члены метадычнага аб’яднання)

Пасяджэнне № 4                                                           Май

Тэма: Паказчыкі эфектыўнасці вучэбна-выхаваўчага працэсу ў 2024/2025 навучальным годзе.

Форма правядзення: творчая справаздача

Пытанні для абмеркавання:

1.Аналіз работы вучэбна-метадычнага аб’яднання па павышэнні ўзроўню прафесійнай кампетэнтнасці класных кіраўнікоў ва ўмовах абнаўлення зместу адукацыі за 2024/2025 навучальны год.

Адказны: Сунік А.М., кіраўнік вучэбна-метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў.

2.Справаздача класных кіраўнікоў па павышэнні ўзроўню прафесійнай кампетэнтнасці класных кіраўнікоў ва ўмовах абнаўлення зместу адукацыі у 2024/2025 навучальным годзе.

Адказныя: класныя кіраўнікі.

3.Справаздача педагога сацыяльнага аб арганізацыі і правядзенні прафілактычнай работы сярод непаўналетніх ў 2024/2025 навучальным годзе.

Адказны: Чыбісава М,В.,  педагог сацыяльны.

Кіраўнік вучэбна-метадычнага аб’яднання                       А.М.Сунік

Добавить комментарий