Вучоныя мяркуюць, што з цягам часу ў віруса СНІДу ёсць усе шанцы састарэць і аслабець: маўляў, пад уздзеяннем імуннай сістэмы чалавека хваробатворныя ўласцівасці віруса слабеюць. Значыць, пры яго перадачы па ланцужку ад аднаго носьбіта да другога ён будзе ўсё больш і больш губляць свае “наступальныя” сілы. А ў будучыні можа так “здаць”, што стане не толькі мала небяспечным для чалавека, але і згубіць свой жудасны “тытул” – смяротны. Гэтыя звесткі ідуць ад бельгійскіх вучоных з Антверпена.
Аказваецца, параўноўваючы вірусы СНІДу 1980-х і 2000-х гадоў, спецыялісты ўстанавілі, што “старыя” вірусы значна мацней за сваіх “нашчадкаў”. Менавіта гэтыя папярэднія вынікі і падштурхнулі даследчыкаў да ідэі таго, што ў арганізме чалавека пад уздзеяннем імуннай сістэмы вірус слабее да моманту перадачы яго наступнаму рэцыпіенту.
Аднак супакойвацца пакуль яшчэ вельмі рана, бо нават “малады” вірус сёння з’яўляецца смяротна небяспечным для чалавека. А значыць, пра ВІЧ-інфекцыю трэба расказваць, трэба папярэджваць сваіх дзяцей, маладое пакаленне пра жудасныя наступствы віруса. СПІД працягвае забіраць жыцці сотняў. І дактарам застаецца толькі ставіць дыягназ-прысуд. Мы ж можам супрацьпаставіць смяротнай “навале” толькі адно – свой цвярозы розум, здаровы лад жыцця і ўвагу да сябе і бліжніх.
У залежнасці ад дамінавання сімптомаў у клінічнай карціне выдзяляюць чатыры асноўныя захворванні: лёгачную, неўралагічную, страўнікава-кішачную, ліхаманкавую.
Лёгачная форма.
Прадстаўлена сімптомамі пнеўманіі (задышка, гіпаксія, болі ў грудзях, кашаль), што развіваюцца на фоне ліхаманкі, пахудзення і пагаршэння агульнага стану. Магчымы рэмісіі, якія змяняюцца рэцыдывамі: дыхальнай недастатковасцю і бронхаспазмамі. У якасці ўзбуджальнікаў пнеўманіі апісана ўжо больш за 170 мікраарганізмаў, аднак звычайна яна выклікаецца пнеўмацыстамі (57%) і цытамегалавірусамі (43%). Нярэдка выдзяляюць мікрабактэрыі, у тым ліку сухотаў, стафілакокі, пнеўмакокі, адэнавірусы. Магчыма паражэнне лёгкіх саркомай Капошы, прычым яно часам бывае адзіным захворваннем.
Неўралагічная форма.
Паталогіі нервовай сістэмы магчымы на любым этапе захворвання, могуць тычыцца ўсіх аддзелаў сістэмы і праходзіць без прыгнечання імунітэту. Гэта энцэфалапатыя, менінгіт, энцэфаліт, міелапатыя, асяродкавыя паражэнні галаўнога мозгу, неўрапатыі, радыкуліт і інш. Апошнім часам усё большую ролю адводзяць непасрэднаму ўздзеянню ВІЧ на марфалагічныя структуры галаўнога мозгу без сувязі з імунным дэфіцытам.
Страўнікава-кішачная форма.
Тут вядучы сіндром – дыярэя з прагрэсуючым пахудзеннем, абязводжваннем і інтаксікацыяй. Суб’ектыўна хворыя адзначаюць боль па ходу кішэчніка, часам нясцерпны. Ёсць і выпадкі язваў страўніка і дванаццаціперснай кішкі, холецысціт, гепатыт, хранічны каліт, страўнікава-кішачны крывацёк і іншыя паражэнні органаў стрававання.
Ліхаманкавая форма.
Характарызуецца пастаяннымі ці эпізадычнымі павышэннямі тэмпературы да фібрыльнай, якія суправаджаюцца пахудзеннем, агульнай млявасцю, недамаганнем. Этыялогія невядома. У радзе выпадкаў у хворых з падобнымі сімптомамі пры біяпсіі касцявога мозгу, лімфатычных вузлоў і пячонкі выяўлены мікрабактэрыі.
Яна глядзела ў акно. Маленькімі сцяжынкамі беглі па яе шчаках непрыкметныя слязінкі, быццам кроплі нясмелага дажджу коўзалі па шыбе. Імклівай хваляй ірваўся знутры патаемны душэўны боль. Так плакала душа, для якой сталася пакутай чарговае расчараванне.