Прафілактыка ВІЧ-СНІДу

   СНІД – сіндром набытага імунадэфіцыту, інфекцыйнае захворванне, выкліканае вірусам імунадэфіцыту чалавека, які разбурае клеткі імунай сістэмы чалавека, прыводзіць да смерці.
СНІДам можна заразіцца толькі ад хворага чалавека ці вірусаносьбіта.

ШЛЯХІ ПЕРАДАЧЫ ІНФЕКЦЫІ:
1. Палавы – пры выпадковых палавых сувязях без сродкаў засцярогі.
2. Праз кроў – пры пераліванні заражонай донарскай крыві,
3. Ад маці да дзіця ВІЧ-інфекцыя перадаецца падчас цяжарнасці, нараджэння, кармлення грудзьмі.

ЯК ЗАСЦЕРАГЧЫСЯ АД ВІЧ-ІНФЕКЦЫІ:
-выключыць раннія палавыя адносіны;
-не ўжывайце наркатычныя рэчывы;
-прытрымлівайцеся правілаў гігіены пры працэдуры манікюру, педзікюру і іншых маніпуляцыях, звязаных з магчымым пашкоджаннем скуры і слізістых абалонак.

Абследаванне на ВІЧ-інфекцыю можна бясплатна і ананімна прайсці ў любой паліклініцы.

                                    Ад вашых паводзінаў залежыць ваша здароўе!!!

Добавить комментарий