1 верасня ў школе адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў і пачатку новага навучальнага года. Прасторны школьны двор быў поўны людзей. Тут сабраліся вучні, бацькі і настаўнікі. З прывітальным словам да ўдзельнікаў і гасцей свята звярнулася дырэктар школы Ярмашэвіч Алена Мікалаеўна, якая ўручыла дыпломы і граматы удзельнікам розных конкурсаў. Старшыня Шаняўскога сельскага савета Лапука С.І., які з’яўляецца пастаянным госцем урачыстасцей, пажадаў вучням плёну і поспехаў у вучобе, а настаўнікам — больш дасягненняў і старанных вучняў. Каштоўны падарунак школе зрабіла ААТ «Шані-аграпрадукт». Спецыяліст па ідэалагічнай рабоце гаспадаркі Асіпчук К.В. ад імя дырэктара падарыла тэлевізар для школы.
Гучалі песні, вершы ад першаклашак, наказы ад будучых выпускнікоў. Фінішную кропку ўрачыстай лінейкі паставіў залівісты званок. З Днём ведаў, настаўнікі і вучні!