У школе адбылася дыялогавая пляцоўка з начальнікам аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Пружанскага райвыканкама Момлікам Аляксандрам Канстанцінавічам, які пазнаёміў рабят з матэрыяламі аб расследаванні малавядомых падзей і фактаў гісторыі Брэсцкай вобласці перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Старшакласнікі дзяліліся сваімі меркаваннямі аб важнасці работы, якая праводзіцца па захаванні гістарычнай праўды аб Вялікай Айчыннай вайне, задавалі госцю хвалюючыя іх пытанні.