Пружанскі РАНС запрашае

З мэтай азнаямлення з асаблівасцямі работы супрацоўнікаў РАНС і фарміравання бяспечных паводзін вучняў 31 кастрычніка для пачаткоўцаў арганізавана экскурсія ў Пружанскі РАНС. Падчас экскурсіі старшы інспектар МНС Ліпко В.В. пагутарыла з дзецьмі аб правілах паводзін у экстрэмальных сітуацыях, пазнаёміла разам са сваімі калегамі з усталяваннем і работай пажарнай тэхнікі, дзе асаблівую цікавасць дзяцей выклікалі разнастайныя прыстасаванні для работы ў надзвычайных сітуацыях.

Добавить комментарий