Цікавыя канікулы

З мэтай азнаямлення з асаблівасцямі работы супрацоўнікаў РАНС і фарміравання бяспечных паводзін вучняў 21 лютага для пачаткоўцаў арганізавана экскурсія ў Пружанскі РАНС. Падчас экскурсіі дзеці пагутарылі з інспектарам МНС аб правілах паводзін у экстрэмальных сітуацыях, пазнаёміліся з усталяваннем і работай пажарнай тэхнікі. Асаблівую цікавасць дзяцей выклікалі разнастайныя прыстасаванні для работы ў надзвычайных сітуацыях.

Таксама ў рамках Месячніка патрыятычнага выхавання вучні пачатковых класаў наведалі алею Памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, дзе пазнаёміліся з героямі-землякамі, аякія аддалі сваё жыццё, выконваючы свой інтэрнацыянальны абавязак на афганскай зямлі.

 

Добавить комментарий