У рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта ШАГ «Радзіма мая Беларусь у асобах. Клопат аб сваім здароўі» навучэнцы 8,9,11 класаў былі запрошаны на сустрэчу з загадчыкам ФАП в.Чахец Жук С.В., якая расказала пра штодзённую нялёгкую працу фельчара. Святлана Вітальеўна ўспомніла свайго першага пацыента, падзялілася сакрэтамі сваёй працы, расказала пра якасці, якія неабходна выхоўваць, каб стаць добрасумленным медыцынскім работнікам.