У апошні дзень мая ў школе прайшла турыстычная эстафета «Вясна — 2021». Мерапрыемства сабрала вучняў 5 — 10 класаў, дзе яны праявілі свае фізічныя здольнасці і ўменні ў арыентаванні на мясцовасці, раскладванні палаткі, працаваць у камандзе, паказалі добрыя веды па асновах аказання першай медыцынскай дапамогі. Па выніках эстафеты каманда «Дружба» заваявала першае месца, каманда «Усмешка» — другое, каманды «228» і «Жартаўнікі» падзялілі паміж сабой трэцяе месца.