18 верасня ў нашай школе быў заяўлены як Дзень працы і адпачынку. Вучні сярэдняга звяна, негледзячы на кепскае надвор’е, пад кіраўніцтвам настаўніка зладзілі працоўную акцыю «Зберажэм прыроду разам!». Дзеці збіралі смецце каля вадаему і ў лесе аг. Шані. Кожны неабыякава ставіўся да свайго задання і ў выніку ўсе разышліся па дамах у добрым настроі з выкананай мэтай — родныя мясціны сталі крыху чысцей!