Акцябраты піянерскай дружыны імя Марата Казея ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» працягваюць удзел у Рэспубліканскай квэст-гульні з QR-кодамі «Палескія рабінзоны». Удзельнікі каманды «Вясёлыя рабяты» паспяхова пераадолелі маршрут «Рабінзоны ў краіне цудаў». Рабяты разам з Дзедам Марозам прыдумалі свой навагодні каляндар на посаху.
Снежаньскае заданне Рэспубліканскага праекта «Тимуровцы.by» выканана. Цімураўцы школы сумесна з педагогам-арганізатарам правялі флэшмоб і шэраг інтэрактыўных гульняў падчас навагодніх ранішнікаў.