З 8 па 14 кастрычніка ў школе прайшоў Тыдзень маці. Завяршэннем Тыдня стала конкурсная праграма, куды былі запрошаны матулі вучняў пачатковых класаў. Шмат шчырых слоў падзякі, цудоўных пажаданняў прагучала ў гонар жанчын-маці. Вучні чыталі вершы, спявалі песні, танцавалі разам з матулямі, удзельнічалі ў сумесных конкурсах. Але лепшым падарункам у гэтыя дні быў цудоўны настрой.