Сакавік. Заданне 5.2 Вызначыць ступень забруджвання паветра пры вывучэнні снегавога покрыва і атмасферных ападкаў ў мікрараёне ўстановы адукацыі

Спіс вучняў

  1. Андрухін Іван
  2. Асавец Яўгеній
  3. Бабей Ягор
  4. Гац Канстанцін
  5. Канюшык Вікторыя
  6. Пекун Данііл
  7. Рамановіч Анастасія
  8. Батура Ксенія
  9. Міранюк Анастасія
  10. Казлоўскі Уладзіслаў
  11. Каліноўскі Іван

У аграгарадку Шані дастаткова вялікая колькасць аўтамабіляў, лік іх з кожным годам усё павялічваецца. Снег з’яўляецца эфектыўным накапляльнікам забруджвальных рэчываў, якія трапляюць ў навакольнае асяроддзе.

Снег для даследаванняў быў узяты на розных участках: у школьным двары, у скверы каля школы, на стаянцы для аўтамабіляў і школьнага аўтобуса.

Для даследавання снега як індыкатара забруджвання навакольнага асяроддзя намі былі праведзены якасныя рэакцыі на вызначэнне іонаў.

  • Вызначэнне рН асяроддзя.

Вывад: снег на тэрыторыі мікрараёна ДУА “Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма” валодае слаба-кіслай рэакцыяй.

  • Вызначэнне іонаў медзі(Cu2+).

CuSO4 + 2NaOH → Cu (OH)2  + Na2SO4.

Cu2+ + 2OH  Cu (OH)2 ↓ — асадак блакітнага колеру

Вывад:  дадзеная якасная рэакцыя паказала наяўнасць іонаў медзі ў снегавым покрыве нашага мікрараёна. Мы можам зрабіць вывад, што наяўнасць злучэнняў медзі абумоўлена наяўнасцю машынна-трактаранага двара ААТ “Шані –аграпрадукт” у крокавай даступнасці, значная колькасць машын і школьны аўтобус на стаянцы каля школы

  • Вызначэнне сульфат-іонаў(SO42- ).

ВаС12 + H24 → BaSО4 ↓ + HC1

Ba2+ + SО42- → BaSО4↓- асадак белы малочны

Вывад: дадзеная якасная рэакцыя паказала наяўнасць сульфат іонаў ў пробах снегу ўзятых з пляцоўкі каля стаянкі для машын і школьнага аўтобуса.

Якасныя рэакцыі на наяўнасць іонаў свінца далі адмоўны вынік.

Заключэнне

У ходзе нашага даследавання мы ўстанавілі якасць снегавога покрыва на тэрыторыі нашай установы адукацыі і вакол яе. Было ўстаноўлена наяўасць іонаў медзі і сульфат іонаў у пробах снегу ўзятага на стаянцы і на пляцоўцы з боку машына-трактарнага двара. На астатніхпляцоўках снег быў чыстым. Снег з’яўляецца індыкатарам чысціні атмасфернага  паветра. Зыходзячы з гэтага, можна зрабіць вывад аб пападанні дадзеных рэчываў у глебу, грунтавыя воды, атмасферу пры раставанні снегу. У нашых сілах зрабіць бяспечным навакольнае асяроддзе для нас саміх ад уздзеяння дадзеных таксічных рэчываў. Напрыклад, устаноўка фільтраў на сантэхніку, азеляненне тэрыторыі, пасадка раслін-індыкатараў і г.д.

 

Добавить комментарий