Сакавік. Заданне 5.4. Выявіць прычыны забруджвання атмасфернага паветра ў мікрараёне ўстановы адукацыі і распрацаваць памяткі па мінімізацыі забруджвання паветра

Спіс вучняў

  1. Бармута Арцём
  2. Каблоў Раман
  3. Канюшык Аляксей
  4. Курыльчук Аліна
  5. Пекун Сяргей
  6. Рамановіч Юлія
  7. Пекун Данііл
  8. Асавец Яўгеній
  9. Бабей Арцем
  10. Канюшык Вікторыя
  11. Андрухін Іван
  12. Рамановіч Анастасія

Асноўнай прычынай забруджвання паветра з’яўляецца пападанне ў яго нехарактэрных фізічных, хімічных і біялагічных рэчываў, а таксама змяненне іх натуральнай канцэнтрацыі. Гэта адбываецца ў выніку прыродных працэсаў і дзеййнасці чалавека. Прычынай значнай часткі хімічнага і фізічнага забруджвання з’яўляецца спальванне вуглевадароднага паліва падчас працы рухавікоў унутранага згарання транспартных сродкаў.  Кожны год у выніку прамысловай дзейнасці чалавека 170 мільёнаў тон пылу трапляюць у атмасферу. Восенню спальваецца апалае лісце, рэшткі раслін на асабістых участках жыхароў аг. Шані. Час пары спальваецца бытавое смецце, у тым ліку папера, картон. Побач з установай адукацыі размешчаны машынна-трактарны парк ААТ “Шані-аграпрадукт”, побач цэнтральная дарога па якой рухаецца вялікая колькасць як сельскагаспадарчага транспарту, так і асабістых аўтамабіляў.

План дзеянняў па мінімізацыі забруджвання атмасфернага паветра

— Праводзіць работу сярод вучняў і іх законных прадстаўнікоў аб шырокім выкарыстанні веласіпедаў пад дэвізам “ Рух – гэта жыццё, а чыстае паветра – здароўе кожнага з нас”.

— Выпусціць лістоўку-зварот да ўладальнікаў аўтамабільнага транспарту з рэкамендацыяй аб выкарыстанні больш якаснага аўтамабільнага паліва.

— Прадоўжыць работу па азеляненні прышкольнай тэрыторыі.

— Выкарыстоўваць для азелянення дрэвы, кустарнікі і кветкава-дэкаратыўныя расліны.

 

Зробім паветра чыстым

(памятка па мінімізацыі забруджвання паветра ў мікрараёне школы)

  1. Не вырубвай і не ламай дрэвы – яны садзейнічаюць ачышчэнню паветра ад пылу і дыму, абагачаюць яго кіслародам. Ахоўвай расліны – зберажэш чыстае паветра.
  2. Не палі кастры побач з дрэвамі – гэта можа прывесці да гібелі расліннасці і забруджвання паветра.
  3. Не карыстайся аднаразавым посудам, замяні поліэтыленавыя пакеты на папяровыя ці тканевыя.
  4. Выкарыстоўвай акумулятары замест батарэек для электрапрыбораў. Акумулятары можна перазараджаць і выкарыстоўваць паўторна, а батарэйкі гадамі ляжаць на звалках, атручваючы паветра.
  5. Расказвайце сваім сябрам, знаёмым, сваякам аб тым чаму і як можна ахоўваць паветра ад забруджванняў.
  6. Не выкідвай смецце і рэшткі ежы на вуліцу – гэта прывядзе да іх гніення і забруджвання паветра. Не спальвай смецце, а выкідвай у спецыяльныя кантэйнеры.
  7. Не спальвайце на кастры, у катлах і печах рэзіну, вырабы з пластмасы, поліэтыленавую плёнку. Пры іх гарэнні выдзяляюцца вельмі ядавітыя рэчывы, якія забруджваюць паветра.
  8. Не прасіце бацькоў падвезці да школы, калі яна знаходзіцца блізка. Але папрасіце іх выключыць рухавік на стаянцы. Гэта скараціць колькасць выхлапных газаў, якія выдзяляюцца ў атмасферу.
  9. У сухое надвор’е часцей палівайце вадой двор каля дома – гэта паменшыць колькасць пылу ў паветры.
  10. Не куры! Гэта шкодзіць не толькі твайму здароўю. Забруджанае тытунёвым дымам паветра небяспечна для іншых.
  11. Пры выбары транспартных сродкаў выкарыстоўвайце экалагічна чыстыя віды транспарту (электрамабілі, веласіпеды, самакаты).
  12. Выкарстоўвайце раздзельны збор смецця.

Добавить комментарий