1. Мэты (задачы) ўрока
У чым заключаецца асноўная задума праведзенага мною ўрока? Як ён звязаны з групавымі і індывідуальнымі асаблівасцямі вучняў, станам і вынікамі вучэбна-выхаваўчага працэсу ў дадзеным класе? Якія мэты (задачы) планаваў дасягнуць (вырашыць) у ходзе ўрока?
2. Змест і арганізацыя навучальнага занятка
Наколькі ўдала я здолеў абраць змест вучэбнага матэрыялу, тып і форму ўрока, прыёмы і спосабы арганізацыі навучальнага ўзаемадзеяння? Ці адпавядалі яны прынцыпам асобасна-арыентаванага падыходу, мэтам (задачам) ўрока?
3. Тэхналогія працы педагога
Якія тэхналагічныя прыёмы я выкарыстаў для таго, каб на ўроку:
актуалізаваць і ўзбагаціць суб’ектны вопыт навучэнцаў;
стымуляваць праяву імі ініцыятывы і самастойнасці;
ствараць для вучняў сітуацыі выбару навучальных заданняў і формаў іх выканання;
будаваць навучальнае ўзаемадзеянне на аснове дыялогу;
ўлічваць індывідуальны тэмп і стыль вучэбнай дзейнасці школьнікаў?
4. Выніковасць праведзенага ўрока
Ці атрымалася мне рэалізаваць задуму ўрока, дасягнуць (вырашыць) пастаўленыя мной мэты (задачы)? наколькі праведзены занятак быў накіраваны на:
станаўленне і праяву індывідуальнасці навучэнцаў;
развіццё творчых здольнасцяў школьнікаў;
фарміраванне станоўчай Я-канцэпцыі асобы вучняў;
выпрацоўку ў дзяцей індывідуальнага стылю пазнання і паводзін?
У чым заключаюцца карысць і недахопы майго ўрока? Што не атрымалася вырашыць пры яго правядзенні? Як можна выправіць недахопы ўрока?