Вельмі сімвалічна ў Год міру і стварэння ўспомніць тых, хто захаваў мірнае неба над нашай галавой. Кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Пекун Н.А. правяла для дзяцей цікавы квэст «Партызанскімі сцежкамі». Удзельнікам квэста неабходна было прайсці 6 станцый, выканаць на кожнай станцыі заданне і сабраць 6 запаветных літар «П», «Е», «Р», «А», «М», «О», «Г»,«А». Станцыі «Трапны стралок», «Піянеры-героі», «Міннае поле», «Гэтых дзён не змоўкне слава» выклікалі ў дзяцей масу станоўчых эмоцый. Навучэнцы ўспомнілі важныя даты, падзеі і імёны, якія прынеслі ў гады Вялікай Айчыннай вайны радасць перамог і горыч паражэнняў. Веданне гісторыі краіны і раёна, інфармацыя пра герояў вогненных гадоў, а таксама спартыўны спрыт спатрэбіліся дзецям. Заключным момантам мерапрыемства стала выкананне ваенных песень пад гітару.