28 лістапада ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» вучні 8, 9, 11 класаў былі запрошаны на ток-шоу «Незалежная і квітнеючая Беларусь. Мы зрабілі гэта разам». Старшакласнікі мелі магчымасць пазнаёміцца з дасягненнямі краіны ў гады незалежнасці падчас прагляду відэафільма «Беларусь на сучасным этапе». Аб развіцці будаўнічай галіны раёна расказаў галоўны інжынер УКБ г.Пружаны Шыпуль В.А. Бухгалтар ААТ «Шані-аграпрадукт» Уроніч А.В. пазнаёміла вучняў з дасягненнямі гаспадаркі за апошнія пяць гадоў.