6 мая на пярэдадні Дня Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, які ў гэтым годзе выпадае на 8 мая, у ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» прайшла ўрачыстая лінейка. Падчас правядзення мерапрыемства школьнікі ўзгадалі гісторыю ўзнікнення дзяржаўнай сімволікі, звярнулі яшчэ раз увагу на тое, што сімвалы Рэспублікі Беларусь адлюстроўваюць гістарычныя, духоўныя і маральныя якасці нацыі, асаблівасці культуры і светапогляду беларускага народа, яго імкненне да самавызначэння і самастойнага развіцця.