Стартавала першая дыстанцыйная вучэбная змена для падрыхтоўкі вучняў да Рэспубліканскіх алімпіяд!

     Акадэмія адукацыі адкрыла доступ да заданняў першай дыстанцыйнай вучэбнай змены па шэрагу прадметаў. Выканаць заданні можна будзе да 18:00 5 кастрычніка. У перыяд з 7 па 19 кастрычніка выкладчыкі БДУ правядуць праверку работ, выкананых удзельнікамі змен. З 26 кастрычніка выкладчыкі ў дыстанцыйным фармаце будуць разбіраць заданні. Заданні могуць выконваць навучэнцы любых класаў. Паглядзець на заданні ўсіх прадметаў адразу можна на сайце adu.by. Жадаем поспеху ў выкананні заданняў ўсім удзельнікам змены!

 

Добавить комментарий