Сусветны дзень без тытуню

     Сусветны дзень без тытуню штогод адзначаецца 31 мая.  У 2024 годзе гэты дзень пройдзе пад дэвізам «Абараніць дзяцей ад умяшання тытунёвай прамысловасці».  Напярэдадні гэтага дня члены валанцёрскага атрада «ДОМ» аб’ядналі свае намаганні для інфармавання грамадскасці аб згубным уплыве тытунёвай прадукцыі на здароўе чалавека.  У рамках акцыі «Мы за ЗЛЖ» валанцёры раздавалі жыхарам аграгарадка інфармацыйныя лістоўкі і тэматычныя буклеты, а таксама прапаноўвалі правесці гэты дзень у добрым настроі. Памятайце, курэнне губіць прыгажосць і здароўе! Беражыце сябе і сваіх блізкіх!

 

Добавить комментарий