10 студзеня вучні пачатковых класаў сустрэліся з настаяцелем Свята-Мікалаеўскай царквы айцом Сергіем. У ходзе сустрэчы пачаткоўцы даведаліся шмат цікавага пра гісторыю і традыцыі праваслаўнага Раства — аднаго з галоўных праваслаўных свят. Айцец Сергій адзначыў, што Раство Хрыстова святкуецца праваслаўным светам 11 дзён, што гэты перыяд атрымаў у народзе назву Святкі, а ў беларускай версіі — Каляды.