Шмат гадоў запар маляўнічы бераг возера Паперня становіцца цэнтрам турызму і краязнаўства вобласці, дзе праводзяцца турыстычныя злёты. Прыняла ўдзел у злёце і каманда Пружанскага раёна, у склад якой увайшлі вучні нашай школы Ніпарка Ганна і Гац Канстанцін. Яны наведваюць аб’яднанне па інтарэсах «Турызм і арыентаванне» пад кіраўніцтвам С.В. Зелянеева.