Пад такой назвай 25 лютага для вучняў 8-10 класаў прайшоў адзіны дзень інфармавання «ШАГ» – «Школа Актыўнага Грамадзяніна» Падчас сустрэчы былі разгледжаны наступныя блокі: «Народнае адзінства — залог шчаслівай будучыні Беларусі», «Усебеларускі народны сход — падводзім вынікі, плануем будучыню» і « Узброенныя сілы Рэспублікі Беларусь: на варце бяспекі і суверэнітэту». На сустрэчу з вучнямі былі запрошаны дэлегат 5 Усебеларускага народнага сходу, дэпутат раённага Савета дэпутатаў Ярмашэвіч А.М., лейтэнант запасу, настаўнік дапрызыўнай падрыхтоўкі Печнікаў Д.А. Вучні ўважліва слухалі гасцей, задавалі шматлікія хвалюючыя пытанні. Разам абмяркоўвалі , што неабходна зрабіць для ўмацавання адзінства ў нашай краіне, рэгіёне. Падрыхтаваны відэарад дазволіў вучням пазнаёміцца з дэлегамі VІ з’езда ад Пружаншчыны, іх меркаваннямі і пазіцыяй. У ходзе дыялогу з Д.А. Печнікавым вучні прыйшлі да высновы, што ваенная служба – справа адказная і прэстыжная. Усе юнакі былі адзінымі ў жаданні прайсці ў будучым ваенную службу ў беларускай арміі. Вучаніцай 10 класа Радзіончык Анастасіяй былі прэзентаваны яе работы-прызёры раённых конкурсаў “Стаіць на варце Радзімы салдат”, “Боль маёй душы – Афганістан”.
Удзельнікамі круглага стала намечаны шэраг мерапрыемстваў у рамках Года народнага адзінства.