2 чэрвеня ў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» пачаў сваю работу летні аздараўленчы лагер «Дружба» з дзённым наведваннем. Першы дзень пачаўся з урачыстай лінейкі, прысвечанай адкрыццю змены. На лінейцы быў падняты Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь і выкананы Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь. Завяршылася мерапрыемства танцавальным флэшмобам «Тэрыторыя дзяцінства».