У навагоднім карагодзе…

    Вясёлыя, прыгожыя і светлыя навагодні ранішнік і вечар прайшлі ў нашай школе.

   Дзякуючы старанням членаў драматычнага гуртка (кір. А. В. Вашчук), на ранішніку была разыграна сапраўдная казка, героямі якой сталі не толькі Дзед Мароз і Снягурачка, але і вясёлая Сарока, Шапакляк, Баба Яга, Карлсан, вясёлыя Дамавікі…

 

      Цікавыя гульні і вясёлыя карагоды пад акампанімент І. М. Коверзневай, вершы і песні ўдзельнікаў музычнага гуртка (кір. І. Р. Бяляева) яшчэ больш надавалі святочнага настрою.

      Здаецца, што ён перадаўся і тым, хто прыйшоў на школьны навагодні вечар.

    А пачаўся ён з прыемнага і ўжо традыцыйнага моманту — ўзнагароджвання пераможцаў і прызёраў раённых алімпіяд, конкурсаў даследчых работ, прызёраў абласных спартыўных спаборніцтваў. Салодкія падарункі для самых таленавітых і здольных вучняў былі набыты за кошт ААТ «Шані-аграпрадукт».

     Парадавалі шматлікіх гасцей вечара (бацькоў, членаў Савета школы, членаў сельвыканкама, мясцовых жыхароў) члены вучнёўскага актыву пад кіраўніцтвам         А. Г. Каляды.

     Казка на сучасны лад, разыграная на свяце, не толькі развесяліла, але і паказала творчы патэнцыял вучняў і педагогаў школы.

   Дзяўчынкі 11 класа здзівілі сваімі музычнымі сюрпрызамі, а танцавальная праграма падняла ў навагодні карагод нават дарослых.

Добавить комментарий