Вясёлы, прыгожы і светлы навагодні ранішнік прайшоў ў нашай школе для вучняў 3 — 4 класаў, дзе была разыграна сапраўдная казка, героямі якой сталі Дзед Мароз і Снягурачка. Падчас свята гучалі вясёлыя песні, прыгожыя віншавальныя вершы, а больш за ўсё дзяцей захапілі цікавыя гульні.