Пад такой назвай у рамках «ШАГ» прайшла экалагічная акцыя, у ходзе якой вучні 6 класа пазнаёміліся з асноўнымі экалагічнымі праблемамі роднага краю, навялі парадак у месцах агульнага адпачынку аграгарадка.
Вучні 7 класа прынялі ўдзел у экамарафоне «Каб зберагчы прыроды хараство». Пяцікласнікі былі запрошаны прыняць удзел у аглядзе-падарожжы «Я і прырода». Падчас правядзення мерапрыемстваў вучні зрабілі выснову, наколькі важна захоўваць прыроду ў чысціні і парадку.