У рамках Адзінага рэспубліканскага дня бяспекі ў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» прайшла вучэбная эвакуацыя працоўнага калектыву і навучэнцаў

     Усе хутка зарыентаваліся і ў адпаведнасці з планам эвакуацыі пакінулі будынак школы. Вучэбная пажарная эвакуацыя- гэта адно з вельмі важных, адказных і складаных мерапрыемстваў у сістэме мер па забеспячэнні пажарнай бяспекі ва ўстанове адукацыі. Мэта мерапрыемства- практычная адпрацоўка дзеянняў педагагічнага складу, тэхнічных работнікаў і навучэнцаў да дзеянняў ва ўмовах пажару і іншых надзвычайных і пазаштатных сітуацый. Такія мерапрыемствы праводзяцца для таго, каб у чарговы раз акцэнтаваць увагу работнікаў і навучэнцаў нашай установы на важнасці прымянення ўменняў і навыкаў у надзвычайных сітуацыях.

 

Добавить комментарий