28 лютага ў рамках раённай прафілактычнай акцыі «У зоне ўвагі ДАІ неабароненыя ўдзельнікі дарожнага руху» у школе прайшла аперацыя «Флікер — гарантыя бяспекі на дарозе». Арганізатарамі акцыі сталі члены атрада «ЮІР», якія не толькі праверылі наяўнасць флікераў у педагогаў і навучэнцаў, але і нагадалі правілы бяспекі на дарозе.