Урачыстая лінейка «Пад флагам Беларусі мы адзіныя», прысвечаная Дню Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, адбылася 10 мая ў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма». У ходзе лінейкі навучэнцы ўспомнілі пра гісторыю станаўлення дзяржаўнай сімволікі краіны, значэнне асобных элементаў дзяржаўных сімвалаў. Сучасныя герб, сцяг і гімн аб’ядноўваюць лёсы розных пакаленняў беларусаў, увасабляюць у сабе шматвяковы вопыт дзяржаўнага будаўніцтва, з’яўляюцца арыенцірам на будучыню роднай краіны — мірнай, моцнай і суверэннай.