15 верасня 2023 года ў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню народнага адзінства. Яскравай і запамінальнай была цырымонія вынасу Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь сцягавай групай з ліку вучняў школы. Навучэнцы яшчэ раз успомнілі слаўныя старонкі гісторыі нашай краіны. Госцем лінейкі стала старшыня Шаняўскога сельсавета Бяляева І.Р., якая нагадала прысутным сутнасць і ролю свята ў грамадстве. Гонар за нашу квітнеючую і незалежную Беларусь гучаў у кожным слове. Відэаматэрыял з вынасу Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь глядзі па спасылцы.
https://drive.google.com/file/d/1XFq5RfY3my7RFeb44dJtpUdMJ86ji1vV/view?usp=sharing