Урачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня настаўніка, адбылося 29 верасня ў Палацы культуры горада Пружаны. Заслужаныя ўзнагароды былі ўручаны лепшым педагогам Пружанскага раёна. Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджана дырэктар школы Ярмашэвіч Алена Мікалаеўна. Ганаровай граматай аддзела па адукацыі Пружанскага райвыканкама ўзнагароджана настаўнік пачатковых класаў Тарасава Марына Браніславаўна. Віншуем!!!