У сувязі з папярэджаннем дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, а таксама з мэтай недапушчэння гібелі і траўміравання дзяцей з 2 па 8 верасня 2024 года ў краіне праходзіць акцыя «Тыдзень бяспекі дарожнага руху». Ва ўсіх класах у рамках акцыі прайшлі прафілактычныя мерапрыемствы. Педагогі ў чарговы раз нагадалі навучэнцам аб правілах бяспекі. Важна выхоўваць у дзяцей навыкі бяспечных паводзін на дарозе, навучыць іх правільна дзейнічаць і ведаць асноўныя аварыйныя сітуацыі ў якія трапляюць пешаходы.