З мэтай фарміравання экалагічнай культуры навучэнцаў праз стварэнне і рэалізацыю праектаў па азеляненні і добраўпарадкаванні ў перыяд з красавіка па жнівень 2024 года праводзіўся раённы этап рэспубліканскага конкурсу па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый «Упрыгожым Беларусь кветкамі». У намінацыі «Захавальнік саду» дыпломам 1 ступені ўзнагароджана Шчалкунова Ганна. Віншуем Ганну і педагога Семянчук Валянціну Мікалаеўну. Дадзеная кампазіцыя з’яўляецца выдатным упрыгожваннем школьнага сквера.