Вось і прыйшоў час развітацца. У апошні дзень ў аздараўленчым летніку прайшлі конкурсы, забаўляльныя і спартыўныя мерапрыемствы. Дзеці паказалі свае ўменні і таленты. Яны спявалі, танцавалі, разыгралі сцэнкі. Пасля адбылося закрыццё змены. Ва ўрачыстай абстаноўцы быў узняты Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь, прагучаў Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь. Кіраўніком аздараўленчага лагера Жэдзік Г.М. адзначаны найбольш актыўныя ўдзельнікі мерапрыемстваў лагера.
Да сустрэчы наступным летам!