Восеньскія канікулы. Дзень трэці

     У рамках прафілактычнай акцыі «Карысныя канікулы » і святкавання 85-годдзя Брэсцкай вобласці навучэнцы 1-4 класаў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» пад кіраўніцтвам педагогаў Тарасавай М.Б. і Коверзневай І. М. адправіліся ў падарожжа па Жабінкаўскім раёне. Першым пунктам маршруту стаў мемарыяльны комплекс «Дрэмлёва», створаны ў 1982 годзе на месцы аднайменнай вёскі Дрэмлёва, якая была спалена падчас Вялікай Айчыннай вайны падчас адной з карных аперацый нямецкіх захопнікаў. Пасля страшнай трагедыі вёска так і не адрадзілася. На яе месцы ўзведзены невялікі курган і помнік у выглядзе трох фігур жанчын розных пакаленняў, як сімвал нязгаснай людской памяці. Рабяты ўшанавалі памяць загінулых мірных жыхароў хвілінай маўчання. Другі пункт маршруту- УК «Жабінкаўскі гісторыка-краязнаўчы музей». Дзеці акунуліся ў атмасферу далёкага мінулага. Даведаліся, як жылі нашы продкі, чым яны займаліся, як уладкоўвалі свой побыт. Вучні правялі час з цікавасцю і карысцю. У рамках супрацоўніцтва з Беларускай праваслаўнай царквой дзеці наведалі Спаса-Праабражэнскі манастыр у аг. Хмелева. Навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй манастыра, яго ўнутраным укладам і галоўнай святыняй — Чанстахоўскай іконай Божай Маці. У сваіх водгуках дзеці адзначылі, што экскурсія была для іх вельмі пазнавальнай, а галоўнае- яны задумаліся пра важнасць наведвання храма.

    Навучэнцы 5,6 класаў прынялі ўдзел у літаратурна-гульнявой праграме «Куфар загадак» і наведалі выставу «Генацыд беларускага народа». Для навучэнцаў 8,9 класаў кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні быў арганізаваны кіналекторый «Вірус нацызму». Крысевіч Юлія наведала прафілактычнае мерапрыемства «Беражы сваё здароўе» з удзелам фельчара ФАП в.Чахец Жук С.В. у рамках работы рознаўзроставага атрада ў в. Чахец. На працягу ўсяго дня дзеці мелі магчымасць пагуляць у настольны тэніс пад кіраўніцтвам настаўніка фізічнай культуры і здароўя Сахарэвіча М. М.

    У рамках месячніка па добраўпарадкаванні «Зробім наш раён чысцей разам» члены ГА БРСМ ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» сумесна са старшынёй Шаняўскога сельвыканкама Бяляевай І.Р. і педагогамі Вашчук А.У. і Калядой А.Г. прынялі ўдзел у аперацыі «Абеліскі». Добраўпарадкаванне памятных месцаў — гэта тая малая частка нашых спраў, з дапамогай якіх мы выказваем сваю падзяку ўсім, хто аддаў сваё жыццё дзеля мірнага неба над намі.

 

Добавить комментарий