З 16 па 21 сакавіка ў школе прайшоў тыдзень прафарыетацыі, у рамках якога вучні даведаліся аб самых запатрабаваных прафесіях сучаснасці, зрабілі вывад, што пры выбары прафесіі неабходнай умовай павінны быць тры складаемыя:“Магу, хачу, трэба”. Школьнікі наведалі гульню “Усё аб прафесіях”, гадзіну разважання “Выбіраю прафесію на свой густ”, калейдаскоп прафесій “Свет былых і свет новых прафесій”.