З 14 па 19 кастрычніка ў школе прайшоў тыдзень прафарыентацыі. Падчас яго правядзення былі арганізаваны мерапрыемствы, накіраваныя на азнаямленне вучняў з самымі запатрабаванымі прафесіямі ў краіне і рэгіёне, на вызначэнне здольнасцей для будучай прафесіі.