Пад такой назвай 24 кастрычніка ў школе прайшоў адзіны дзень інфармавання ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» – «Школа Актыўнага Грамадзяніна». Вучні 8 — 11 класаў сабраліся за круглым сталом і абмеркавалі пытанні арганізацыі выбарчай кампаніі 2019 года са старшынёю Шаняўскога выбарчага ўчастку № 24 Бяляевай І. Р. Падчас мерапрыемства старшыня камісіі пазнаёміла прысутных з алгарытмам правядзення выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання ў асноўны дзень — 17 лістапада. Таксама вучні абмеркавалі пытанні арганізацыі работы маладзёжнага парламента, пазнаёмілія з функцыямі і складам членаў маладзёжнага парламента пры Пружанскім раённым Савеце дэпутатаў.