25 лютага вучні 5 класа сабраліся за круглым сталом для абмеркавання тэмы “Я і грамадства”. Падчас правядзення мерапрыемства яны паглыбілі свае веды пра сучасную беларускую армію, даведаліся шмат цікавага пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны.
Маладзёжныя субкультуры: самасцвярджэнне ці пратэст? Пад такой назвай прайшоў дыспут для шасцікласнікаў, падчас якога вучні мелі магчымасць даведацца пра розныя субкультуры, паразважаць над пытаннем: чаму менавіта моладзь прымае ўдзел у розных падлеткавых напрамках?.
Вучні 7 класа дзяліліся сваімі думкамі пра сваю будучую ролю ў грамадстве ў адкрытым мікрафоне “Беларусь – краіна маёй будучыні”. Кожны змог выказацца пра свае планы, сваё месца, свае прыярытэты на будучае, а таксама пазнаёміцца з дасягненнямі сучаснай Беларусі.