У апошні навучальны дзень 2018 года ў школе адбылася ўрачыстая лінейка пад назвай «Яны прыносяць гонар школе», на якой ушаноўваліся пераможцы і прызёры раённых інтэлектуальных і творчых конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў. Дырэктарам школы былі ўручаны граматы і прызы, заваяваныя вучнямі ў ІІ чвэрці, а Дзед Мароз і Снягурка парадавалі вучняў салодкімі падарункамі.
Весела гучалі навагоднія песні, а ў флэшмоб пад кіраўніцтвам Дзеда Мароза ўключылася ўся школа.
Спонсарам мерапрыемства стала ААТ «Шані-аграпрадукт».