19 мая вучні 9 класа сабраліся на інфармацыйную гадзіну для вывучэння гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекту «Школа актыўнага грамадзяніна». Тэма занятка — «Вынікі і ўрокі вайны. Памяць аб вайне». Падчас мерапрыемства вучні даведаліся, як беларусы ўшаноўваюць памяць удзельнікаў ВАв, а таксама адказалі на пытанне: чаму ўсё ж такі савецкі народ здолеў перамагчы жудасную фашысцкую навалу.