Падчас правядзення занятка «Школы Актыўнага Грамадзяніна» школьнікі даведаліся аб удзельніках патрыятычнага праекта «Поезд Памяти», якія за 15 дзён наведалі некалькі гарадоў дзвюх краін, дзе падчас свайго падарожжа пазнаёміліся з асноўнымі падзеямі Вялікай Айчыннай вайны, сталі ўдзельнікамі шматлікіх мерапрыемстваў (сустрэчы з ветэранамі, наведванне музеяў, рэканструкцый ваенных падзей і шмат іншага).
Таксама навучэнцы школы пазнаёміліся з новай нарматыўнай базай па пытаннях працаўладкавання, даведаліся аб умовах працаўладкавання ў час летніх канікул, дакументах, якія патрэбныя для гэтага, і месцах у працоўных лагерах і атрадах у Пружанскім раёне.