У рамках адзінага інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» вучняў 8 — 11 класаў запрасілі на дыскуссію на тэму «Гонар за Беларусь. Здароўе кожнага з нас – галоўная каштоўнасць». Падчас правядзення мерапрыемства школьнікі абмеркавалі, што ўяўляе сабой сучасная сістэма аховы здароўя, у чым асаблівасці асобных устаноў аховы здароўя, якая найважнейшая задача беларускай медыцыны. У фокусе абмеркавання таксама былі дасягненні сучаснай медыцыны і пытанні барацьбы з віруснымі інфекцыямі, умовы, створаныя для захавання і ўмацавання здароўя падрастаючага пакалення.