Падчас правядзення мерапрыемства ў рамках адукацыйнага праекта «ШАГ» вучні 8 — 10 класаў прынялі ўдзел у інтэрактыўнай віктарыне «Свая гульня», якая выклікала цікавасць і дала магчымасць школьнікам актыўна праявіць сябе ў забаўляльнай дзейнасці, выкарыстоўваючы веды, атрыманыя ў ходзе мерапрыемстваў 2021/2022 і 2022/2023 навучальных гадоў. У працэсе гульні ўдзельнікі асаблівую ўвагу надалі пытанням развіцця сучаснага грамадства.