Падчас сустрэчы інспектара ІСН Пружанскага РАНС Кавалёва У.М. з вучнямі 6 — 8 класаў былі ўзгаданы правілы бяспечных паводзін на вуліцы і ў школе, у цёмны час сутак. У ходзе гутаркі Уладзіслаў Міхайлавіч таксама пазнаёміў вучняў з артыкуламі Кодэксаў аб адміністратыўнай і крымінальнай адказнасці вучняў за прычыненне шкоды здароўю сваім аднакласнікам, правапарушэннях у сферы палавой недатыкальнасці непаўналетніх. Асаблівую ўвагу звярнуў на правілы дарожнага руху, правілы паводзінаў у сетцы Інтэрнэт, адказнасць непаўналетніх за правапарушэнні.