У рамках адукацыйнага праекта ў 5 — 7 класах прайшлі класныя гадзіны па тэме «Я і малая радзіма». Вучні разважалі аб значэнні ў жыцці кожнага чалавека, аб тым, якая яна для іх, адзначалі, што ва ўсіх яна свая і вельмі важна ведаць яе, любіць і берагчы.
У ходзе гутаркі навучэнцы прыйшлі да высновы, што ў іх ёсць любімыя мясціны, і яны павінны захоўваць іх, удзельнічаць у мерапрыемствах і акцыях па навядзенні і падтрыманні парадку.