Нагадайце дзецям асновы, якія дапамогуць весела і бяспечна правесці канікулы:
🚦Пры наяўнасці тратуара ісці неабходна строга па ім.
🚦Калі няма тратуара, ідзі па левым краі дарогі, насустрач руху транспарту.
🚦Дарогу пераходзь у тым месцы, дзе ёсць пешаходны пераход або ўсталяваны святлафор.
🚦Дарогу пераходзь на зялёнае святло.
🚦Калі пераходзіш дарогу, глядзі спачатку налева, потым направа.
🚦Перасякаць вуліцу трэба прама, а не наўскос.
🚦Не пераходзь дарогу перад блізка ідучым транспартам.
🚦На праезнай частцы гульні строга забароненыя.
🚦Пазнач сябе флікерам ў цёмны час сутак.
🚦Не выязджай на праезную частку на ровары.