З любоўю да песні, з павагай да абаронцаў Айчыны

Яркім і запамінальным стала закрыццё месячніка патрыятычнага выхавання, якое завяршылася конкурсам інсцэніраванай песні. У ім прынялі ўдзел усе вучні школы.

Прагучалі як песні ваенных гадоў (“Кацюша”, “У лесе прыфрантавым”, “У зямлянцы”, “Тальяначка”), так і сучасныя патрыятычныя кампазіцыі (“Шлі салдаты на вайну”, “Вайна”, “Пра тую вясну”). Удзельнікі праявілі столькі фантазіі і таленту, што журы складана было вызначыцца ў выбары лепшых.

У выніку перамогу святкавалі вучні 5, 6 і 8 класаў, якія прадставілі на суд гледачоў песні “Пра тую вясну” і “У лесе прыфрантавым”.

Свята песні падарыла ўсім шмат прыемных момантаў.

Добавить комментарий